BE RU EN

Украінскія байцы ўзялі ў палон спецназаўцаў РФ

  • 18.08.2025, 10:18

ССА зачысцілі варожыя пазіцыі.

Аператары Сіл Спецыяльных Аперацыя УС Украіны зачысцілі варожыя пазіцыі на фронце. Большасць акупантаў знішчаная.

Так аператары 3-га палка Сіл спецыяльных аперацый правялі паспяховую зачыстку адрэзка, дзе паводле выведвальных звестак знаходзілася больш за дзесяць расейскіх вайскоўцаў.

Воіны неўзаметку падышлі скрозь гушчар і выйшлі на блізкі кантакт з супраціўнікам.

- Мы заўважылі бліндаж і пачулі адтуль размовы. Адразу адкрылі агонь, - распавёў аператар ССА «Рудзя».

У выніку бою большасць ворагаў была знішчана, некалькі спецназаўцаў здаліся ў палон.

Пасля ўдакладнення каардынат пазіцый супраціўніка па іх таксама адпрацавалі экіпажы дронаў-бамбераў.

Апошнія навіны