BE RU EN

«Амаль ва ўсіх перавозчыкаў затрымкі аўтобусаў»

  • 18.08.2025, 10:08

Праз чэргі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы ў Беларусь пераносяцца на дзень.

На раніцу панядзелка ў чарзе на выезд з Беларусі стаяць ужо больш за 4 тысячы легкавых аўто і звыш сотні аўтобусаў. Таксама затрымліваецца выезд аўтобусаў з Варшавы ў Беларусь, у шэрагу выпадкаў - на дзень, піша «Зеркало».

Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта на 8 гадзін раніцы 18 жніўня, у пункце пропуску «Брэст» назбіралася 4410 легкавых аўтамабіляў і 108 аўтобусаў.

У памежных чатах людзі перасылаюць паведамленні ад перавозчыкаў, дзе гаворыцца аб затрымках аўтобусных рэйсаў з Варшавы.

Так, аўтобус Ecolines Варшава - Менск, які павінен быў адправіцца 17 жніўня а 08.00, перанеслі на 14.00 18 жніўня.

Рэйс таго ж перавозчыка Варшава - Берасце - Баранавічы - Менск, запланаваны на 1.20 18 жніўня, перанакіравалі на 1.00 19 жніўня.

Паведамляюць і аб затрымках іншых рэйсаў.

«Амаль ва ўсіх перавозчыкаў затрымкі, звязаныя з тым, што аўтобусы не паспяваюць прайсці мяжу Беларусі і Польшчы, каб потым паспець развярнуцца», — пішуць пасажыры.

Апошнія навіны