BE RU EN

Стаў вядомы графік перамоў Трампа і Зяленскага

  • 18.08.2025, 9:08

Сустрэча пачнецца а 20.15 паводле Менску.

Двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Украіны Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага пачнецца ў панядзелак, 18 жніўня, а 20:15 паводле Менску

Расклад абнародаваў Roll Call.

Апублікаваны расклад сведчыць, што перамовы паміж Зяленскім і Трампам пачнуцца а 20:15 паводле Менску і прадоўжацца блізу гадзіны.

Ужо а 22:00 паводле кіеўскага часу Трамп сустрэнецца з еўрапейскімі лідарамі, пасля чаго пачнецца шматбаковая сустрэча прэзідэнта ЗША з кіраўнікамі краін Еўропы.

18 жніўня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыбыў у Вашынгтон для сустрэчы з Трампам пасля таго, як той правёў саміт з Пуціным.

Апошнія навіны