Зло нікчэмнае
- Аляксандра Матвійчук
- 18.08.2025, 10:58
Як няёмка выглядаў Пуцін, апынуўшыся перад рэальнымі журналістамі.
Думаю, саміт на Алясцы ўвойдзе ў гісторыю дзвюма візуальнымі выявамі.
Як няёмка выглядае чалавек, вінаваты ў смерці незлічонай колькасці людзей, калі выяўляецца перад рэальнымі журналістамі з іх нязручнымі пытаннямі, і гэта нават без неабходнасці адказваць на гэтыя пытанні. Усё ў Пуціне - бездапаможная міміка, вуглаватыя жэсты, нервовае хіхіканне зусім не карэлюецца з вобразам моцнага лідара. Зло нікчэмнае.
Як не да месца выглядалі амерыканскія вайскоўцы, што на каленях перад трапам самалёта з надпісам «Расея» рассцілалі чырвоную дарожку, па якой праз некалькі хвілін пройдзе расейскі дыктатар.
Аляксандра Матвійчук, «Фейсбук»