Навукоўцы расказалі, чаму людзі пакланяюцца знакамітасцям
- 17.08.2025, 21:00
Знайшлі цікавую сувязь.
Здаецца, нібыта нарцысы ўвесь час думаюць толькі пра сябе. Як выявілі, людзі з яркімі нарцысічнымі рысамі часта захапляюцца знакамітасцямі і нават становяцца апантанымі імі. На думку групы амерыканскіх псіхолагаў, гэта звязана са звычкай атаясамляць сябе з кумірам, піша «Нож».
Яны правялі апытанне сярод 215 студэнтаў-жыхароў паўднёвага ўсходу ЗША. Усе добраахвотнікі ацэньвалі свой характар, каштоўнасці і стаўленне да селебрыці. Далей маладых людзей прасілі расказаць, наколькі яны падобныя да сваёй любімай знакамітасці: як знешне, так і паводле ладу жыцця.
Вынікі даказалі наяўнасць устойлівай узаемасувязі паміж пакланеннем знакамітасцям і матэрыялізмам. Што чакана, людзі, асабліва захопленыя назіраннем за жыццём зорак, надавалі большае значэнне грашам, статуту і матэрыяльным выгодам.
Апроч гэтага навукоўцы выявілі сувязь паміж апантанасцю селебрыці і прыкметамі ўразлівай формы нарцысізму: чалавек з гэтай асаблівасцю вельмі ўразлівы, і яго самаацэнка моцна залежыць ад меркавання навакольных. Паводле здагадак навукоўцаў, такія людзі пазнавалі ў публічных персонах сябе.
Згодна з высновамі навукоўцаў, фанаты часта пераймаюць тых, хто, на іх думку, падобны да іх саміх. Даследнікі ўпэўненыя, што гэтая праблема патрабуе глыбейшага вывучэння.