BE RU EN

Беларускія баскетбалісты распляжылі нацыянальную каманду Казахстана

  • 17.08.2025, 18:56

Фінальная перавага амаль дасягнула паўсотні балаў.

Беларускія баскетбалісты пераможна скончылі выступ на Міжнародным турніры Цэнтральнай Азіі.

Ён прайшоў у кітайскім Ініне. Апроч гаспадароў і беларусаў, удзельнікамі спаборніцтваў былі нацыянальныя каманды Узбекістана і Казахстана. Менавіта з апошняй у заключны дзень турніру належала сустрэцца баскетбалістам Андрэя Крываноса.

Беларуская нацыянальная каманда ў выніку дабілася самай пераканаўчай перамогі менавіта над спаборнікамі з Казахстана. Фінальная перавага амаль дасягнула паўсотні балаў - 101:53. Самым рэзультатыўным у беларусаў быў Данііл Барысевіч, які запісаў на свой рахунак 21 бал.

Апошнія навіны