Уіткаф: Пуцін згодны на гарантыі ЗША для Украіны
- 17.08.2025, 17:54
Таксама РФ не будзе нападаць на Еўропу.
Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін пагадзіўся на гарантыі бяспекі ад ЗША для Украіны. Акрамя таго, будзе абавязацельства ненападу на Еўропу.
Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік Трамп Стыў Уіткаф, паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на Clash Report.
Падчас інтэрв'ю вядучы CNN адзначыў той факт, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў сваю сустрэчу з Пуціным прадуктыўнай, заявіўшы, што ў многіх пытаннях была дасягнутая згода.
У сувязі з гэтым журналіст спытаў Уіткафа, якія ёсць два канкрэтныя пункты, паводле якіх былі дасягнутыя дамоўленасці.
Першым фактарам спецпрадстаўнік Трампа назваў гарантыі бяспекі для Украіны, а менавіта - «ад ЗША абарона згодна з 5 артыкулам» (гаворка аб прынцыпе 5 артыкула НАТА).
«Мы дамовіліся аб надзейных гарантыях бяспекі, якія я б назваў пераломнымі – гейм-чэйнджэрамі». Мы не думалі, што мы хоць неяк блізкія да таго, каб дамовіцца аб абароне паводле артыкула 5 з боку Злучаных Штатаў», - сказаў Уіткаф.
Ён дадаў, што таксама ёсць дамоўленасць аб тым, што РФ заканадаўча замацуе абавязацельства не нападаць на іншыя тэрыторыі, калі мірная ўгода будзе дасягнутая. Прычым, размова ідзе аб Еўропе.
«Заканадаўчае замацаванне ў Расейскай Федэрацыі абавязацельства не нападаць на іншыя еўрапейскія краіны і не парушаць іх суверэнітэт. Такім чынам, мы пагадзіліся, іх было шмат (дамоўленасцяў) і іх было значна больш», - рэзюмаваў спецпрадстаўнік Трампа.