BE RU EN

Трамп выказаў спадзяванне на хуткае вызваленне 1300 беларускіх палітвязняў

  • 17.08.2025, 17:35

Аб гэтым прэзідэнт ЗША напісаў у сацсетцы Truth Social.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп пераслаў у сацсеткі Turth Social паведамленне аднаго са сваіх падпісчыкаў, які абурыўся, што «левыя СМІ замоўчваюць» аб тым, што «прэзідэнт Трамп вызваліў зняволеных» у Беларусі (гаворка аб вызваленні 16 палітвязняў 21 чэрвеня - рэд.).

Дональд Трамп пракаментаваў гэтае паведамленне так:

«Дзякуй Беларусі і яе ўплывоваму лідару. Спадзяюся, што 1300 (палітвязняў – рэд.) таксама выйдуць!»

Адзначым, 15 жніўня, напярэдадні саміту на Алясцы, Трамп патэлефанаваў Лукашэнку. Размова ішла аб вызваленні палітвязняў.

Апошнія навіны