Расейскі генерал Абачаў вельмі цяжка паранены
- 17.08.2025, 16:51
ГУВ Украіны паведаміла падрабязнасці.
УСУ нанеслі ўдар па калоне расейскіх войск на Куршчыне, у выніку чаго паранілі расейскага генерала Абачава, якому ампутавалі руку і нагу, паведаміла Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.
«У ноч з 16 на 17 жніўня ўкраінскія падраздзяленні нанеслі агнявое паражэнне па калоне супраціўніка на трасе Рыльск - Хамутоўка Курскай вобласці РФ. У выніку ўдару сур'ёзныя раненні атрымаў генерал-лейтэнант Абачаў - намеснік камандуючага групоўкі войск Поўнач УС РФ. Самалётам вайскова-транспартнай авіяцыі параненага тэрмінова даставілі ў Цэнтральны клінічны шпіталь імя Вішнеўскага ў Маскве. У выніку раненняў Абачаву ампутавалі руку і нагу», - заявілі ў ГУВ.