У Беларусі з'явіўся першы «яйкамат»
- 17.08.2025, 15:48
Як ён выглядае?
У гандлёва-забаўляльным цэнтры ў Смаргоні ўстанавілі незвычайны вендынгавы аўтамат, які прадае курыныя яйкі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай».
Аўтамат выглядае як празрыстая шафа, у якой знаходзяцца адчыненыя латкі з яйкамі. На корпусе аўтамата пазначана, што яйкі знесеныя «курачкамі на волі».
Прадаўцы фермерскага прадукту заклікаюць «пакаштаваць розніцу ў смаках».
Падобна, гэта першы «яйкамат» у Беларусі.