BE RU EN

Украінскія аператары дронаў знішчылі самы сучасны расейскі танк

  • 17.08.2025, 15:42

Відэафакт.

Аператары групоўкі Сілаў беспілотных сістэмаў УСУ знішчылі самы сучасны расейскі танк з дапамогай FPV-дронаў – абезрухомлілі і знішчылі танк Т-90М «Прарыў». Пра гэта 17 жніўня паведамляе камандаванне СБС УСУ.

Гэта самы сучасны і дарагі танк узброеных сілаў краіны-агрэсаркі Расеі, які быў прыняты на ўзбраенне ў 2020 годзе. Кошт адной адзінкі складае прыблізна $4,5 млн, адзначылі ў СБС.

Акрамя таго, дакладнымі ўдарамі пілоты палка вывелі з працы яшчэ адзін танк, схаваны ў лесапаласе, рэактыўную сістэму залпавага агню БМ-21 «Град», баявую браняваную машыну «Тыгр» і грузавы аўтамабіль «КАМАЗ».

Аперацыю на адным з асноўных кірункаў фронту выканалі аператары 429-га асобнага палка беспілотных сістэмаў «Ахілес».

Апошнія навіны