Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку
- 17.08.2025, 15:33
Дыктатары абмеркавалі вынікі саміту на Алясцы.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з Аляксандрам Лукашэнкам, падчас якой, сярод іншага, праінфармаваў пра сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на Алясцы.
«Пуцін падчас размовы з Лукашэнкам падрабязна праінфармаваў калегу пра вынікі саміту Расея – ЗША», – гаворыцца ў паведамленні расСМІ.
Акрамя таго, адзначаецца, што бакі абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне з улікам перамоваў на Алясцы, а таксама двухбаковыя стасункі.