BE RU EN

Мерц: У Белым доме абмяркуюць будучыню Украіны

  • 17.08.2025, 14:49

Канцлер Нямеччыны раскрыў, пра што менавіта Зяленскі і лідары Еўропы будуць размаўляць з Трампам.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і лідары Еўропы паедуць у ЗША. З прэзідэнтам Дональдам Трампам яны абмяркуюць мірныя намаганні датычна Украіны.

Пра гэта паведамляе «РБК-Україна» са спасылкай на канцлера Нямеччыны Фрыдрыха Мерца ў X (Twitter).

Мерц пацвердзіў, што заўтра, 18 жніўня, паедзе ў Вашынгтон з Зяленскім і іншымі еўрапейскімі кіраўнікамі дзяржаваў і ўрадаў.

«Мы абмяняемся меркаваннямі з прэзідэнтам ЗША Трампам пра стан мірных намаганняў, гарантыі бяспекі, тэрытарыяльныя пытанні і далейшую падтрымку Украіны», – адзначыў канцлер.

Прадстаўнік урада Нямеччыны ў каментары СМІ таксама зазначыў, што лідары ў Белым доме могуць абмеркаваць пытанне захавання санкцыйнага ціску на Расею.

Апошнія навіны