BE RU EN

На перамовы з Трампам разам з Зяленскім скіруецца Уршуля фон дэр Ляен

  • 17.08.2025, 13:39

Перад гэтым прэзідэнт Украіны прыбудзе на «кааліцыю ахвотных» у Брусэль.

Прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім паляціць у ЗША. Яны сустрэнуцца з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Уршулю фон дэр Ляен у X (Twitter).

Чыноўніца паведаміла, што сёння, 17 жніўня, будзе вітаць Зяленскага ў Брусэлі. Разам яны возьмуць удзел у паседжанні «кааліцыі ахвотных».

Прэзідэнтка Еўракамісіі заявіла, што разам з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі сустрэнецца з Трампам 18 жніўня.

«На просьбу прэзідэнта Зяленскага я заўтра далучуся да сустрэчы з прэзідэнтам Трампам і іншымі еўрапейскімі лідарамі ў Белым доме», – адзначыла яна.

Апошнія навіны