BE RU EN

У Беларусі пачалі лавіцца сінія ракі

  • 17.08.2025, 17:02

Гэта мутанты ці новы від?

У апошнія гады ў Беларусі рыбаловам сталі ўсё часцей трапляцца ракі сіняй афарбоўкі, прычым у астатнім яны падобныя да звычайных ракаў, піша рэсурс аб рыбалцы FishingBY. Гэта мутацыя ці новы від?

Спецыялісты ў вывучэнні ракападобных сцвярджаюць, што гэта даволі звычайная прыродная з'ява, якая ўзнікае праз генетычныя або біяхімічныя асаблівасці пігментацыі панцыра. Яны адзначаюць, што такая афарбоўка можа быць праз нястачу ў вадзе некаторых мікраэлементаў, асабліва цынку і медзі. Гэта падобна да альбінізму ў свеце жывёлаў і птушак.

На думку спецыялістаў, шанец сустрэць сіняга раку ў нашых вадаёмах – 1 да некалькіх тысячаў асобінаў.

Эксперыменты навукоўцаў

Дзесяць гадоў таму ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі праводзіліся эксперыменты ў вырошчванні аўстралійскага блакітнага раку, які ўважаецца за перспектыўны від для прамысловай гадоўлі.

Магчыма, прадукт эксперыменту мог патрапіць у натуральнае асяроддзе пасялення ў Беларусі. Цяпер экзатычныя ракі ў Беларусі застаюцца доляй акварыўмістаў, стварыць устойлівыя папуляцыі гэтых відаў у нашых прыродных умовах немагчыма.

Апошнія навіны