Байцы УСУ масава знішчаюць расейскія беспілотнікі
- 17.08.2025, 10:48
Відэафакт.
Падраздзяленне супрацьпаветранай абароны 60-й асобнай механізаванай Інгулецкай брыгады апублікавала кадры дзесяці паспяховых траплянняў па варожых дронах, адзначыўшы, што кожны збіты «Ланцэт» або «Маланка» – гэта выратаваныя жыцці пяхоты.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы 60-й АМБр.
У брыгадзе падкрэслілі, што працуюць штодзень, каб вораг не меў ніводнага шанцу нанесці ўдар.