BE RU EN

Лукашысты прыдумалі новае правіла для працадаўцаў

  • 17.08.2025, 10:18

Змяненні пачнуць дзейнічаць з заўтрашняга дня.

«Пачынаючы з 18 жніўня 2025 года пры атрыманні (пералічэнні) сродкаў на аплату працы за мінулы месяц працадаўцы падаюць у банкі плацежныя інструкцыі на пералік унёскаў або даведку, узгодненую з органамі фонду, аб тым, што абавязальніцтвы ў пераліку названых унёскаў імі выкананыя ў поўным аб'ёме або адсутнічаюць.

Атрымаць даведку можна будзе праз асабісты кабінет на сайце ФСАН. «Узгадненне сапраўднае цягам каляндарнага дня для ўсіх выплатаў, якія ажыццяўляюцца ў гэты дзень, без прывязкі да месяца, за які яны ажыццяўляюцца», – удакладняюць у ФСАН.

Нагадаем, з 18 жніўня ў Беларусі ўвядуць таксама яшчэ адну навінку, якая тычыцца заробкаў. «Пры выплаце заробку раней за вызначаны тэрмін працадаўцы адначасова абавязаныя выплаціць абавязковыя страхавыя ўнёскі, унёскі на прафесійнае пенсійнае страхаванне», – паведамлялі раней у ФСАН.

Для працаўнікоў унёскі ў ФСАН ад наймальнікаў важныя для таго, каб у іх фармаваўся страхавы стаж – ён у будучыні будзе патрэбны для прызначэння пенсіі. У адваротным выпадку можна патрапіць у фінансавую пастку.

Апошнія навіны