BE RU EN

Партызаны ўдарылі па лагістыцы РФ у Луганскай вобласці

  • 17.08.2025, 10:13

Сарваныя ваенныя перавозкі.

Рух супраціву «АТЕШ» паведаміў пра новую дыверсію супраць расейскіх войскаў на часова акупаванай тэрыторыі Луганшчыны.

Пра гэта паведамляе Telegram «АТЕШ».

Паводле звестак арганізацыі, агентам удалося вывесці з працы рэлейную шафу на адным з адрэзкаў чыгункі.

Гэты адрэзак актыўна выкарыстоўваецца войскам РФ для перавозкі тэхнікі, боепрыпасаў, асабовага складу і паліва з Растоўскай вобласці на поўнач Луганшчыны.

У выніку аперацыі быў парушаны рух цягнікоў, што прывяло да перабояў з дастаўкай ваенных грузаў і паліва-змазачных матэрыялаў.

У «Атэш» адзначаюць, што гэта стварае сур'ёзныя праблемы для забеспячэння расейскіх груповак на лініі фронту і абцяжарвае падрыхтоўку новых нападаў.

Апошнія навіны