Чарга аўто на польска-беларускай мяжы прадаўжае расці
- 17.08.2025, 10:06
Гэта новы рэкорд.
Учора днём чарга з аўто ўпершыню перавысіла 4000 машынаў. Сёння там да 8 гадзіны раніцы – 4160 аўто.
На 8-ю раніцы 17 жніўня на беларускім баку мяжы з Польшчай у адзіным для легкавых машынаў пункце пропуску «Брэст» прадаўжае збірацца вялікая колькасць транспарту. Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, у чарзе знаходзяцца 4160 легкавых аўтамабіляў і 104 аўтобусы.
ДПК раіць выбіраць альтэрнатыўныя шляхі выезду. Памежны пераход «Брэст» – адзіны пераход для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў на мяжы з Польшчай пасля закрыцця «Кузніцы» і «Бераставіцы».
Ёсць два пераходы на мяжы з Літвой. Там цяпер у агульнай колькасці стаіць 260 машынаў і няма чаргі з аўтобусаў.
На латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне чэргаў няма.