«Пуцін рэальна маліў Трампа пра гэта»
- 17.08.2025, 13:42
Што ж уласна адбылося на Алясцы?
Кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў, ваенны эксперт Аляксандр Мусіенка заявіў, што Пуцін прасіў Трампа паўплываць на Зяленскага, каб той пагадзіўся пайсці на тэрытарыяльныя саступкі, паколькі захапіць жаданыя вобласці ваенным шляхам расейскім акупантам не ўдаецца.
Пра гэта Аляксандр Мусіенка паведаміў на сваім YouTube-канале.
Сваё чарговае аналітычнае відэа вайсковы эксперт пачаў так: «Час падбіць вынікі. Што ж уласна адбылося на Алясцы? Чаму Пуцін корчыў грымасы? Чаму ён месцамі паводзіў сябе неадэкватна? Як была засланая чырвоная дарожка? Што сказалі сусветныя медыя паводле вынікаў сустрэчы? Чаму Трамп і Пуцін адмовіліся ад прэсавай канфэрэнцыі і адказаў на пытанні? Ужо ёсць даволі цікавыя інсайды, якія будуць агучаныя тут, магчыма, упершыню наконт таго, што адбывалася на палях сустрэчы».
Потым Аляксандр Мусіенка патлумачыў, што насамрэч адбылося на Алясцы: «Чаго хацеў Пуцін? Чаму ён рэальна маліў Трампа, таму што паводле тых звестак, якія ў мяне ёсць, Пуцін рэальна маліў і прасіў Трампа аб дапамозе, каб амерыканскі прэзідэнт паўплываў на Зяленскага, на ўкраінскую пазіцыю».
«Увогуле, яго нервуе ўкраінскае лідарства, нервуе непахіснасць прэзідэнта Зяленскага, нервуе тое, як мужна і гераічна трымаецца ўкраінскі народ і не дае ніякіх шанцаў Расеі і расейскаму дыктатару і стварае праблемы, з якімі сутыкнуўся вораг на Данеччыне, таму не меў магчымасці захапіць гэты рэгіён сілавым шляхам, паўплываў, каб непахіснасць Зяленскага змянілася і каб Украіна была гатовая да саступак і непапулярных кампрамісаў, але гэтаму не бываць. Гэта які ўжо раз пацвердзіў і прэзідэнт Украіны, а еўрапейцы сказалі, што пытанне тэрыторый – гэта выключна пытанне Украіны», – падсумаваў вайсковы эксперт.