Менчукі скардзяцца на рудую ваду з кранаў
- 16.08.2025, 18:45
Відэафакт.
Жыхары менскага мікрараёна Малінаўка паскардзіліся на якасць вады. З іх слоў, з кранаў цячэ цёмна-рудая вадкасць, піша Telegram-канал "Хартыя-97%".
"З учорашняга вечара гэта ўжо не весела", - пішуць мясцовыя жыхары ў сацсетках. Некаторыя каментуюць сітуацыю з іроніяй: "Мне кедравы капучына, калі ласка".
Людзі зазначаюць, што праблема захоўваецца ўжо дзень і спадзяюцца на рэакцыю камунальных службаў.