Алімпійскі чэмпіён абурыўся тым, як сустракалі Пуціна на Алясцы
- 16.08.2025, 20:09
Эмацыйная рэакцыя Дамініка Гашэка.
Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі чэх Дамінік Гашэк падзяліўся меркаваннем аб сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.
Легендарны хакеіст эмацыйна адрэагаваў на тое, што Трамп сустрэў Пуціна апладысментамі.
«Гэта такая вялізная ганьба! Сустракаюць самага вялікага злачынцу XXI стагоддзя, вінаватага ў смерці і калецтвах больш за мільён людзей?! Больш чым агідна з боку амерыканскага прэзідэнта!», - напісаў чэх.