BE RU EN

Самалёт Трампа прызямліўся на Алясцы

  • 15.08.2025, 21:39

Сустрэча прэзідэнта ЗША і дыктатара РФ пройдзе ў фармаце «тры на тры».

Борт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызямліўся ў Анкарыджы, дзе пройдуць яго перамовы з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта паведамляе Reuters.

У Белым доме заявілі, што сустрэча Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа пройдзе ў фармаце «тры на тры». Да Трампа далучацца Марка Рубіа і Стыў Уіткаф.

Апошнія навіны