BE RU EN

У Менску ліфт заціснуў мужчыну

  • 15.08.2025, 21:03

Ён працаваў у шахце і раптоўна кабіна пачала рухацца.

Днём 15 жніўня ў адным з менскіх бізнэс-цэнтраў ліфт да смерці расціснуў 33-гадовага мужчыну, паведамілі ў Следчым камітэце.

«Паводле папярэдніх звестак, сёння днём 33-гадовы мужчына рабіў замеры ў ліфтавай шахце ў адным з бізнэс-цэнтраў сталіцы. Раптам кабіна пачала рух і працоўны апынуўся заціснуты паміж ёй і плітой перакрыцця», – расказалі ў СК.

Ратавальнікі дасталі менчука. Медыкі праводзілі рэанімацыю, але ён памёр ад атрыманых траўмаў.

Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны