BE RU EN

Беларусь узнялася на 48-е месца ў клубным рэйтынгу УЕФА

  • 15.08.2025, 20:41

Гэта найлепшы паказнік беларускіх футбольных клубаў за апошнія шэсць гадоў.

Пасля заканчэння трэцяга кваліфікацыйнага раўнду кантынентальных турніраў Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) абнавіў рэйтынг клубных каэфіцыентаў.

Дзякуючы выхаду гарадзенскага «Нёмана» ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый Беларусь узнялася на 48-е месца, набраўшы ў гэтым сезоне 2,125 бала. Гэта найлепшы паказнік беларускіх клубаў за шэсць апошніх гадоў.

Пры гэтым каэфіцыент Беларусі ў табліцы яшчэ можа быць палепшаны, калі «Нёман» прадоўжыць паспяховы выступ у Лізе канферэнцый.

Гарадзенскі клуб упершыню ў сваёй гісторыі прабіўся ў плэй-оф еўракубкаў. У барацьбе за выхад у асноўны этап трэцяга паводле рангу кантынентальнага турніру «Нёману» трэба будзе пазмагацца з гішпанскім «Раё Вальякана». Першы матч гарадзенцы правядуць 21 жніўня ў Вугоршчыне ў намінальна дамашнім матчы, паядынак у адказ пройдзе 28 жніўня ў Мадрыдзе.

Апошнія навіны