BE RU EN

СNN: Кіраўнік узброеных сілаў NATO прыбыў на Аляску перад самітам Пуціна і Трампа

  • 15.08.2025, 18:39

Алексус Грынкевіч будзе кансультаваць Трампа і шэфа Пентагона на саміце.

Галоўны камандзір аб'яднаных узброеных сілаў NATO ў Еўропе Алексус Грынкевіч таксама прыбыў на Аляску, дзе сёння пройдуць перамовы дыктатара Расеі Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Грынкевіч будзе кансультаваць амерыканскага лідара і шэфа Пентагона Піта Хегсета на саміце, паведамляе CNN са спасылкай на высокапастаўленую асобу ў NATO.

Сёння на Алясцы адбудзецца сустрэча Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным. Яна пройдзе ў горадзе Анкарыдж, на ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан. Лідары дзвюх краінаў абмяркуюць урэгуляванне вайны ва Украіне. У парадак дня саміту таксама ўваходзяць перспектывы ўзаемадзеяння паміж Масквой і Вашынгтонам.

Апошнія навіны