BE RU EN

Трамп пагаварыў з Лукашэнкам

  • 15.08.2025, 17:56

Размова ішла пра вызваленне палітвязняў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп расказаў пра гутарку з Лукашэнкам у сацсетцы Truth Social:

– Мэта званка – падзякаваць яму за вызваленне 16 зняволеных. Мы таксама абмяркоўваем магчымасць вызвалення яшчэ 1300 вязняў. Гутарка прайшла вельмі добра. Мы закранулі многія тэмы, у тым ліку візіт прэзідэнта Пуціна на Аляску.

У канцы размовы Трамп заявіў, што «чакае сустрэчы з Лукашэнкам у будучыні».

Апошні раз Лукашэнка размаўляў з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЗША 21 чэрвеня. Ён і спецпасланец Трампа Кіт Келаг правялі перамовы, якія доўжыліся 6,5 гадзіны.

Пасля размовы, якую СМІ назвалі «жорсткай», Лукашэнка выпусціў 14 палітвязняў.

Апошнія навіны