BE RU EN

У Менску знясуць усе «хрушчоўкі»?

  • 15.08.2025, 16:41

Пра гэта расказалі ў Менгарвыканкаме.

Менскія раёны забудовы 1960–1980-х гадоў, у тым ліку т.зв. «хрушчоўкі», чакае абнаўленне, зносіцца яны не будуць, паведаміў, адказваючы на прэс-канферэнцыі 15 жніўня старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкам Віктар Гуцько.

Пры гэтым галоўны архітэктар УП «Менскгорада» Аляксандр Акенцьеў дадаў, што чакаецца нібыта «вельмі вялікая рэканструкцыя жылога фонду», сярод іншага «пяціпавярховак і дзевяціпавярховак». У ліку іншага, паводле ягоных словаў, гаворка будзе ісці пра «аб'яднанне кватэраў на адной пляцоўцы і рознага кшталту надбудовы і іншыя архітэктурныя ідэі».

Таксама, адказваючы на пытанне, ці плануецца ўзвядзенне ў Менску элітнага жылля, Акенцьеў звярнуў увагу, што ў сталіцы нібыта практычна няма стратэгіі элітных раёнаў або элітных адрасоў.

Апошнія навіны