Лаўроў з'явіўся на Алясцы ў дзіўным выглядзе
- 15.08.2025, 15:13
Відэафакт.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў у гатэль у Анкарыдж на Алясцы ў швэдры з, як мяркуецца, надпісам «СССР» на грудзях.
У сетку трапіла відэа, на якім бачна, як міністр выходзіць з аўтамабіля ў белым швэдры і камізэльцы, пад якім бачныя тры літары «с». Як мяркуецца, яны ўтвараюць слова «СССР».
Як пішуць расейскія СМІ, у Лаўрова спыталі, ці бываў ён на Алясцы да гэтага і ці падабаецца яму там. На першае пытанне кіраўнік МЗС РФ адказаў сцвярджальна, а другое пакінуў без адказу.