BE RU EN

Расейскіх прапагандыстаў прынізілі на Алясцы

  • 15.08.2025, 15:01

Стадыён замест гатэля і раскладанкі з шырмамі.

Запланаваная сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў Анкарыджы на Алясцы пачнецца пасля 22:00 паводле менскага часу. Напярэдадні ноччу ў горад прыбылі прадстаўнікі крамлёўскага пула журналістаў, якіх размясцілі не ў камфортных умовах, а на раскладанках у спартовых комплексе, піша https://glavred.info/world/stadion-vmesto-otelya-i-raskladushki-s-shirmami-kak-ssha-poselili-zhurnalistov-rf-10689968.html">«Главред».

Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, месцам пражывання медыя-дэлегацыі стаў Alaska Airlines Center. Гэта хатняя арэна баскетбольнай каманды Seawolves. Унутры абсталявалі зоны з шырмамі, некаторыя аднамесныя, іншыя на дваіх.

На адным з відэа, якое распаўсюджваецца па Сетцы, журналіст РФ сумным голасам называе такія ўмовы «спартанскімі».

Дарэчы, прапагандыстка Маргарыта Сіманьян адзначыла, што падчас пералёту пасажырам падавалі катлеты па-кіеўску.

Апошнія навіны