BE RU EN

«Памідоры каштуюць ад рубля за кілаграм»

  • 15.08.2025, 16:56

Сакрэтны рынак Беларусі здзівіў коштамі.

Беларуска расказала пра кошты на аптовым рынку ў Альшанах. Відэа пра гэта яна выклала ў TikTok.

Кошты розныя. Паводле ейных словаў, памідоры каштуюць ад 1 да 2,5 рубля за кілаграм, бульба – 80–90 капеек, перац – 1,3–2 рубля, слівы ад 4 рублёў, буракі – 90 капеек.

Цыбуля каштуе 80–90 капеек за кілаграм, морква – 70–80.

Карыстальнікі актыўна каментавалі відэа:

«У выніку перакуп зарабляе больш, чым вытворца, які арэ без сну».

«Кошты – агонь. Нам бы такія ў Менску».

«Трэба завязваць з перакупамі, а то жывуць тыя, хто нічога не робіць».

«Затое ў чацвер у Лельчыцы вязуць у тры разы даражэй».

«Кошты выдатныя, у Пінску такіх няма».

Апошнія навіны