BE RU EN

На школьным стадыёне ў Менску заўважылі верталёты са спецыяльным грузам

  • 15.08.2025, 8:26

Што яны перавозяць?

Міністэрства аховы здароўя і МНС цягам больш як дзясяці гадоў супрацоўнічаюць у сферы тэрміновай дастаўкі донарскіх органаў для трансплантацыі. Для гэтага выкарыстоўваецца санітарная авіяцыя: верталёты МНС прызямляюцца на стадыёне менскай школы №105 каля станцыі метро «Грушаўка», які афіцыйна служыць пасадачнай пляцоўкай, піша «Зеркало».

Такое размяшчэнне выбранае праз блізкасць да Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», дзе праводзяцца аперацыі па перасадцы сэрца.

Часцей за ўсё размова ідзе аб дастаўцы донарскіх сэрцаў, якія патрабуюць максімальна хуткага транспартавання. Толькі ў 2024 годзе верталёты МНС выканалі для РНПЦ 13 такіх рэйсаў, а з пачатку 2025 года - ужо 8.

Раніцай 14 жніўня ратавальнікі МНС і лекары цэнтра зноў паспелі своечасова даставіць донарскі орган, што дало магчымасць правесці аперацыю і выратаваць жыццё пацыенту.

Апошнія навіны