BE RU EN

Трамп назваў сустрэчу, якая будзе важнейшая за перамовы з Пуціным

  • 14.08.2025, 21:49

Сустрэча лідараў ЗША і РФ адбудзецца 15 жніўня.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што запланаваная сустрэча паміж лідарамі ЗША, Украіны і Расеі будзе важнейшая за заўтрашнюю сустрэчу з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным. Пра гэта ён сказаў, выступаючы перад журналістамі ў Белым доме.

«Заўтра ў нас сустрэча з Пуціным. Але важнейшая сустрэча будзе паміж Пуціным, Зяленскім і мной. Магчыма, мы запросім некаторых еўрапейскіх лідараў, а можа быць, і не», – заявіў Трамп. Трансляцыю выступу вёў Белы дом.

Сустрэча прэзідэнтаў Расеі і ЗША запланаваная на 15 жніўня. Перамовы кіраўнікоў дзяржаваў пройдуць на аб'яднанай ваеннай базе Эльмендорф-Рычардсан у Анкарыджы.

Апошнія навіны