BE RU EN

Расейцы страцілі знішчальнік Су-30СМ ля Змяінага

  • 14.08.2025, 19:10

На паверхні мора знойдзеныя абломкі расейскага знішчальніка.

Расея магла страціць свой знішчальнік Су-30СМ, які выконваў задачы ў Чорным моры. Аб гэтым паведамілі Вайскова-марскія сілы Узброеных Сіл Украіны.

Сродкамі выведкі ВМС УСУ быў атрыманы радыёперахоп аб страце сувязі з самалётам акупантаў Су-30СМ, які выконваў задачы на паўднёвы ўсход ад вострава Змяінага.

Знішчальнік, імаверна, упаў з неўстаноўленых прычын.

У ВМС удакладнілі, што акупанты праводзяць пошукава-выратавальную аперацыю. Паводле папярэдняй інфармацыі, на паверхні мора выяўленыя абломкі самалёта.

Пілоты пакуль не знойдзеныя.

Апошнія навіны