BE RU EN

Улады Грузіі не пусцілі ў краіну беларускага актора Аляксандра Ждановіча

  • 14.08.2025, 17:16

Маляваныч планаваў канцэрт у Батумі.

Улады Грузіі не пусцілі ў краіну беларускага актора Аляксандра Ждановіча (Маляваныч), паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісляк.

15 жніўня Ждановіч планаваў выступіць у Батумі з праграмай «Ён паляцеў і абяцаў вярнуцца». 14 жніўня ён прыбыў у аэрапорт Кутаісі, дзе атрымаў забарону на ўезд «з іншых прычын». Звычайна за гэтай фармулёўкай хаваецца нежаданне правячай партыі прарасейскага алігарха «Грузінская мара» Бідзіны Іванішвілі пускаць у краіну апанентаў рэжымаў у Расеі і Беларусі, а таксама крытыкаў самой партыі.

Ждановіч больш за два гады пражыў Грузіі, куды эміграваў з Беларусі ў сувязі з пераследам паводле палітычных матываў. Улетку 2024 года пераехаў у Польшчу.

Апошнія навіны