BE RU EN

У Літве назвалі кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра

  • 14.08.2025, 16:58

Гітанас Наўседа прапанаваў Сейму зацвердзіць на пасаду Інгу Ругінене.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ўнёс у парламент кандыдатуру Інгі Ругінене на пасаду прэм'ер-міністра, паведамляе LRT.

У чацвер літоўскі прэзідэнт унёс у Сейм прапанаваную сацыял-дэмакратамі кандыдатуру Інгі Ругінене на пасаду прэм'ера - у сувязі з адстаўкай папярэдняга кіраўніка ўрада Гінтаўтаса Палуцкаса праз рост пытанняў да яго мінулага і бізнэсу.

Далей парламент павінен падтрымаць яе кандыдатуру, пасля чаго прэм'ерка павінна будзе не пазней як праз 15 дзён прадставіць на зацвярджэнне Сейма склад свайго ўрада і праграму, узгодненую з прэзідэнтам.

Першы віцэ-спікер Сейма Юозас Алекас паведаміў СМІ, што ў панядзелак 18 лістапада парламент павінен вызначыць, ці склікаць нечарговую сесію для зацвярджэння новага кіраўніка ўрада.

У сераду Ругінене другі раз сустрэлася з Наўседам. З яе слоў, на гэтай сустрэчы яны не абмяркоўвалі канкрэтныя кандыдатуры міністраў ці змены ва ўрадзе.

Апошнія навіны