BE RU EN

У Беларусь прыляцелі чарговыя расейскія знішчальнікі

  • 14.08.2025, 12:46

Папярэдняя партыя Су-30СМ2 прыбыла ў канцы траўня гэтага года.

У Беларусь 14 жніўня прыбыла чарговая партыя расейскіх знішчальнікаў Су-30СМ2, паведамілі ў Мінабароны.

«Самалёты атрыманыя ў рамках вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расеяй для падвышэння магчымасцяў Вайскова-паветраных сіл для гарантавання бяспекі Беларусі ў паветранай прасторы», — паведамілі ва ўстанове.

Папярэдняя партыя гэтых знішчальнікаў прыбыла ў Беларусь у канцы траўня гэтага года.

Нагадаем, у 2017 годзе Беларусь уклала кантракт на закупку расейскіх знішчальнікаў Су-30СМ. У ВПС павінны былі паставіць 12 машын. У лістападзе 2019 года звяно (чатыры самалёты) атрымала 61-я знішчальная авіяцыйная база ў Баранавічах.

Аднак з другой партыяй Су-30СМ так гладка не атрымалася. З 2020 да 2024 года чыноўнікі Мінабароны Беларусі неаднаразова заяўлялі аб закупцы і пастаўцы новых знішчальнікаў, але тэрміны пастаянна адкладаліся.

Апошнія навіны