BE RU EN

ISW: Расейцы прабрахаліся перад самітам на Алясцы

  • 14.08.2025, 14:31

Еўропе і ЗША зразумелыя планы Крамля.

Расея спрабуе схаваць няроўнасць сіл і ўплыву паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй, прадстаўляючы саміт на Алясцы як падзею ўзроўню Ялцінскай канферэнцыі 1945 года.

Пра гэта ідзе гаворка ў новай справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі ISW канстатуюць, што Крэмль спрабуе выкарыстаць будучы саміт на Алясцы, каб паказаць Расею як уплывовую сусветную сілу, роўную Злучаным Штатам, і прадставіць Уладзіміра Пуціна як роўнага прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. Вядучы расейскі перамоўшчык і генеральны дырэктар Расейскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў 13 жніўня намякнуў на Ялцінскую канферэнцыю 1945 года паміж ЗША, Вялікабрытаніяй і Савецкім Саюзам. Ён заявіў, што яе ўдзельнікі — Іосіф Сталін, Франклін Дэлана Рузвельт і Уінстан Чэрчыль — «перамаглі ў Другой сусветнай вайне», а Трамп і Пуцін нібыта «прадухіляць Трэцюю сусветную вайну».

Як адзначаюць у ISW, такія спробы Масквы параўнаць саміт ЗША і Расеі 15 жніўня з Ялцінскай канферэнцыяй 1945 года з'яўляюцца «спробай схаваць няроўнасць сіл паміж ЗША і РФ» і прадставіць Расею як краіну са значна больш моцнымі дыпламатычнымі, вайсковымі і эканамічнымі пазіцыямі, чым напраўду.

ISW адзначае, што Ялцінская канферэнцыя 1945 года прывяла да ўкладання пагаднення аб пасляваеннай Еўропе, тады як Трамп і іншыя амерыканскія чыноўнікі паўтаралі, што саміт 15 жніўня не прывядзе ні да якіх пагадненняў паміж ЗША і Расеяй па заканчэнні вайны ва Украіне.

Нагадаем, «кааліцыя адважных» выставіла чатыры ключавыя патрабаванні аб завяршэнні вайны ва Украіне. Еўропа выступае супраць таго, каб УСУ мелі нейкія абмежаванні ў рамках будучай мірнай угоды паміж РФ і Украінай. Таксама Масква не павінна мець права вета на шляху Украіны ў ЕЗ і NATO.

Апошнія навіны