BE RU EN

Амерыканскі блогер: Беларусы называюць Лукашэнку блазнам

  • 14.08.2025, 12:27

Джош Кэхіл мяркуе, што менчукі нічым не адрозніваюцца ад жыхароў Еўропы.

Амерыканскі блогер Джош Кэхіл, які здымае відэа аб авіяцыі, падзяліўся ўражаннямі ад сустрэч з людзьмі ў Менску.

Блогер-мільённік расказаў, што амаль кожны беларус называе Лукашэнку вар’ятам:

- Ім сорамна за яго, што ніхто за яго не галасаваў і ён не павінен быць ва ўладзе.

Кэхіл кажа, што такі падыход кантрастуе з Расеяй, дзе многія падтрымліваюць Пуціна.

- А тут, у Беларусі, кожны раз, калі згадваеш Лукашэнку, усе кажуць: «ён вар’ят». Ніхто за яго не галасуе. Нікому ён не патрэбны. Ён проста блазан.

Таксама амерыканец адзначае заходняе мысленне беларусаў і кажа, што людзі ў Менску нічым не адрозніваюцца ад жыхароў Прагі або Будапешта.

Апошнія навіны