BE RU EN

Трамп расказаў, што зробіць адразу пасля перамоў з Пуціным

  • 14.08.2025, 10:51

І патлумачыў адсутнасць на іх Зяленскага.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў устурбаванасць, што прысутнасць Уладзіміра Зяленскага на ягоных перамовах з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным з самага пачатку перамоў можа сарваць іх.

Пра гэта піша выданне Wall Street Journal.

Як адзначаецца, акрамя Зяленскага, еўрапейскія лідары таксама прапаноўвалі кандыдатуру сакратара NATO Марка Рутэ, які б мог удзельнічаць у сустрэчы Трампа з Пуціным.

Ад ідэі пасылаць свайго прадстаўніка еўрапейцы адмовіліся пасля тэлефонных размоў паміж канцлерам Нямеччыны Фрыдрыхам Мэрцам і Трампам, хоць публічна і далей заклікалі, каб Зяленскі быў удзельнікам усіх перамоў з Пуціным.

Са слоў крыніц WSJ, амерыканскі прэзідэнт выказаў устурбаванасць, што прысутнасць Зяленскага з самага пачатку перамоў можа сарваць іх. Таму ўрэшце дамовіліся, што Трамп пасля сустрэчы з расейскім лідарам спачатку праінфармуе пра яе ўкраінскага прэзідэнта, а затым - еўрапейскіх лідараў.

Апошнія навіны