BE RU EN

У Менску затрымалі топ-мэнэджара буйной замежнай кампаніі

  • 14.08.2025, 9:34

Названая прычына.

У Менску з доказамі злачынства затрыманы 49-гадовы намеснік дырэктара буйной замежнай будаўнічай кампаніі, паведамілі ў МУС.

Паводле версіі ведамства, падазраваны "для працягу супрацоўніцтва запатрабаваў ад аднаго з выканаўцаў перадаваць яму хабар памерам 10% ад сум, якія выплачваліся за выкананыя работы".

"У дзень затрымання непасрэдна на будаўнічым аб'екце кіраўнік прыняў праз пасярэдніка 12 тысяч рублёў, схаваў гатоўку пад сядзенне аўто, дзе яны і былі выяўленыя аператыўнікамі”, — распавялі ў МУС.

Следчымі распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару. Мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны