BE RU EN

Трамп не верыць, што прымусіць Пуціна спыніць удары па цывільных ва Украіне

  • 13.08.2025, 20:37

Кіраўнік РФ не трымае слова.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не верыць у спыненне Расеяй удараў па цывільных аб'ектах ва Украіне пасля сустрэчы з дыктатарам Уладзімірам Пуціным на Алясцы 15 жніўня.

Трамп адзначыў падчас размовы з журналістамі, што раней ужо вёў такія размовы з Пуціным, але, вяртаючыся дадому, бачыў наступствы абстрэлаў – разбураныя дамы і загінулых людзей.

У кіраўніка Белага дому спыталі, ці мяркуе ён, што падчас сустрэчы зможа пераканаць Пуціна спыніць удары па цывільных ва Украіне.

«Я прыходжу дадому і бачу, што ракета патрапіла ў дом састарэлых ці ракета патрапіла ў жылы дом і загінулыя людзі ляжаць на вуліцах. Я думаю, адказ – не. Я хачу скончыць вайну…» – сказаў прэзідэнт ЗША.

Апошнія навіны