BE RU EN

Трамп і лідары Еўропы будуць размаўляць на «сакрэтным паверсе»

  • 13.08.2025, 16:25

Власти Германии приняли рекордные меры безопасности из-за угрозы прослушки.

Для відэаканферэнцыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўнікамі ўрадаў Еўропы ў канцылярыі ўстанавілі рэкордныя меры бяспекі ў Бэрліне, паведамляе Bild.

Асноўная мэта - прадухіліць магчымыя спробы праслухоўвання з боку расейскіх спецслужбаў.

Чацвёрты паверх ведамства федэральнага канцлера разглядаецца за «сакрэтны» і менавіта тут размешчаны «Сітуацыйны цэнтр». Гэта пакой без вокнаў, спецыяльна абаронены ад «жучкоў».

Усе ўдзельнікі падключаюцца праз маніторы ў строга абсталяваным канферэнц-зале.

Як піша выданне, нават перакладчыкам не дазваляецца знаходзіцца ў цэнтры - усе размовы вядуцца на англійскай мове.

Адзначаецца, што прысутнічаюць толькі найбліжэйшыя дарадцы канцлера Фрыдрыха Мэрца і прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, а мабільныя тэлефоны ўдзельнікаў застаюцца па-за пакоем, у спецыяльным «шумапрыёмніку».

Там прылады нейтралізуюцца з дапамогай штучнага шуму, каб нават выключаныя тэлефоны не маглі быць выкарыстаны для праслухоўвання.

Кожны з лідпраў кдзельнічае з абароненага пакоя ў сваім кабінеце, што дазваляе гарантаваць максімальны ўзровень прыватнасці і бяспекі перамоў.

Апошнія навіны