BE RU EN

СБУ другі раз за тыдзень ударыла па тэрмінале захоўвання «Шахедаў» у Татарстане

  • 12.08.2025, 18:40

Відэа.

Дроны Службы бяспекі Украіны сёння, 12 жніўня, атакавалі тэрмінал захоўвання дронаў-камікадзэ «Шахед» у Татарстане.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на СБУ ў Telegram.

Як адзначылі ў СБУ, для атакі выкарыстоўваліся дальнабойныя дроны цэнтра спецаперацый «А». У лагістычным хабе, які трапіў пад удар, расейцы захоўваюць гатовыя да выкарыстання «Шахеды», а таксама замежныя дэталі для іх.

Такі склад знаходзіцца ў населеным пункце Кзыл-Юл на адлегласці 1300 кіламетраў ад Украіны.

У СБУ падкрэслілі, што відэа, якія знялі мясцовыя жыхары, пацвярджаюць паспяховае знішчэння хаба. У яго памяшканнях зафіксаваныя асяродкі ўзгарання.

Такая атака павінна зменшыць магчымасці ворага для «шахеднага» тэрору Украіны.

«Аперацыі на прадпрыемствах, якія забяспечваюць узбраеннем расейскую вайсковую машыну, будуць прадаўжацца і далей», - запэўнілі ў Службе бяспекі.

Апошнія навіны