BE RU EN

Менскі лінгвістычны ўніверсітэт зараз будзе называцца інакш

  • 12.08.2025, 18:34

Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «непрыстойнай».

Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ) афіцыйна змяніў сваю назву. Цяпер ён называецца Беларускім дзяржаўным універсітэтам замежных моў (БДУЗМ).

На сайце былога МДЛУ з'явілася навіна, што 6 жніўня 2025 года міністр адукацыі Беларусі афіцыйна зацвердзіў перайменаванне ўніверсітэта і ўнёс адпаведныя змены ў яго статут.

Акрамя таго, 8 жніўня Менскі гарадскі выканаўчы камітэт зарэгістраваў новую назву ў адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў і выдаў адпаведнае пасведчанне.

На расейскай мове ўстанова будзе называцца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў (БДУІЯ), а на ангельскай — Belarusian State University of Foreign Languages (BSUFL).

Ужо старую назву «Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» ВНУ атрымала ў 1993 годзе, а раней яна называлася Менскім дзяржаўным педагагічным інстытутам замежных моў.

Гэтае перайменаванне відавочна звязанае з тым, што ў лістападзе 2024 года на гэтую «праблему» звярнуў увагу Лукашэнка. Паміж ім і яго чыноўнікамі тады адбылася размова, якую працытавалі прапагандысты:

- Быў іняз.

- Быў.

- Ну, а чаго мацернымі словамі абазвалі?

- Гэта дакладней, лепш ці модна было?

- Была такая мода - перайменаваць.

- Быў інстытут - стаў універсітэт.

- Калі пытаюцца дарогу, кажуць: дзе МДЛУ не ведаем. А іняз…

- Гэта ж брыдкае слова.

- Як наргас.

- Ці ледзь не ЛГБТ.

Апошнія навіны