BE RU EN

Беларусцы не прадалі люксавыя рэчы ў Парыжы

  • 12.08.2025, 14:28

У чым прычына?

Блогерка Ева Коктыш не змагла купіць люксавыя рэчы ў краме Yves Saint Laurent у Парыжы «праз тое, што яна з Беларусі». Пра гэта паведаміла ў TikTok яе сяброўка-расейка NIKKI SEY, якая суправаджае яе ў падарожжы па сталіцы Францыі, заўважыла «Зеркало».

Б'юці-блогерка Коктыш жыве ў Маскве (Расея), але ў яе беларускае грамадзянства. У Instagram на яе падпісаны мільён карыстальнікаў.

Нядаўна разам з NIKKI SEY Ева прыехала ў Парыж. Дзяўчаты зайшлі ў краму Yves Saint Laurent. Беларуска абрала некалькі рэчаў, але яе адмовіліся абслугоўваць.

«Еве не прадаюць рэчы праз тое, што яна з Беларусі», — пракаментавала відэа NIKKI SEY.

«Я проста ў шоку. У першы раз са мной такое адбываецца», — сказала Коктыш.

Нагадаем, летам 2024 года Еўразвяз увёў супраць Беларусі санкцыі, якія былі закліканыя перашкодзіць абыходу абмежаванняў з боку Расеі. Пад абмежаванні трапіў экспарт у нашу краіну прадметаў раскошы.

Апошнія навіны