BE RU EN

Пуцін прызначыў спецпрадстаўніка па дамове аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і РФ

  • 11.08.2025, 19:46

Пост заняў намеснік міністра замежных спраў Расеі.

Уладзімір Пуцін прызначыў спецпрадстаўніка па дамове аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і Расеяй. Як піша ТАСС, адпаведную пасаду заняў намеснік міністра замежных спраў Расеі Аляксандр Грушко.

Адзначым, што адпаведная дамова аб гарантыях бяспекі ў рамках «саюзнай дзяржавы» паміж Беларуссю і Расеяй была падпісаная ў Менску 6 снежня 2024 года.

Дададзім, што раней Лукашэнка таксама зрабіў адпаведнае прызначэнне: спецпрадстаўніком Менска ў адпаведных пытаннях стаў намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Ігар Сякрэта.

Апошнія навіны