BE RU EN

У вёсцы пад Барысавам разам з полем разаралі адзіную дарогу

  • 11.08.2025, 19:14

Смяльчак паехаў і затрымаўся.

У вёсцы Студзёнцы Барысаўскага раёна разам з полем разаралі адзіную дарогу, па якой дачнікі дабіраліся да свайго надзела.

Сітуацыя выклікала буру эмоцый і абурэнняў мясцовых жыхароў, бо іншых пад'ездаў да надзелаў няма, піша «Минская правда».

“Мы ехалі як звычайна. А тут глядзім: усё перакапанае. Аўтамабіль сеў, колы праваліліся. Хто гэта зрабіў? Чаму ніхто не папярэдзіў?» - задалася пытаннем жыхарка вёскі.

Адзін з кіроўцаў, праігнараваўшы стан зямлі, надумаў праскочыць па ўзараным надзеле. Вынік быў крыху прадказальны: аўто ўгразла ў друзлай глебе, выехаць самастойна не ўдалося. У выніку даставаць аўто прыйшлося агульнымі намаганнямі. Затое ўдалося агучыць праблему, выклаўшы відэа ў сацсетцы.

У аддзеле землеўпарадкавання Барысаўскага райвыканкама патлумачылі, што дарога праходзіць па мяжы зямельнага надзела, які належыць ААТ «Міраполле». І ў дакументах ёсць блытаніна.

«Па публічнай кадастравай мапе - гэта сельгасугоддзі (па мяжы зямельнага надзела сельгаспрадпрыемства), але паводле геапартала - землі пад дарогамі. Так, яна не зарэгістраваная як паўнавартасная дарога. Але яна ўважаецца як зямля пад транспартныя камунікацыі.

Мы ўжо звязаліся з прадстаўнікамі ААТ, яны паабяцалі аднавіць дарогу (а там амаль 500 метраў) цягам двух дзён, да 15 чысла, перад пачаткам пасяўных работ», - распавялі ў выканкаме.

На прадпрыемстве, якому належыць надзел, паабяцалі аднавіць дарогу найбліжэйшым часам.

Апошнія навіны