BE RU EN

Аляксей Протас расказаў, за кім з зорак НХЛ сачыў у дзяцінстве

  • 11.08.2025, 15:32

Хто натхняў беларускага форварда?

Беларускі форвард «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксей Протас назваў Паўла Дацюка і Яўгена Малкіна сваімі галоўнымі кумірамі.

- У дзяцінстве сачыў за Паўлам Валер'евічам Дацюком. Потым, калі пачаў вырастаць, мне падабаўся Яўген Малкін. Таму што я ўжо пачаў глядзець па габарытах і параўноўваць сябе з тымі, на каго я мог бы і хацеў быць падобным. Напэўна, гэта два маіх галоўных [куміры]. А калі казаць пра беларусаў, то, само сабой, гэта Віцебская вобласць. Я сачыў за братамі Касціцынамі і Міхаілам Юр'евічам Грабоўскім, — сказаў Протас у эфіры «Беларусь 5».

Протас з'яўляецца рэкардсмэнам сярод беларусаў паводле балаў за асобна ўзяты сезон. У рэгулярным чэмпіянаце-2024/25 ён правёў 76 матчаў і набраў 66 (30+36) выніковых балаў.

Апошнія навіны