BE RU EN

Па Гарадзенскай вобласці прайшла моцная навальніца

  • 11.08.2025, 10:23

Вецер зрываў дахі, валіў дрэвы.

Па Гродзенскай вобласці 10 жніўня прайшоў навальнічны фронт. Вецер з парывамі да 23 метраў за секунду зрываў дахі, валіў дрэвы, паведамляе МНС.

Ратавальнікам паступіла 18 званкоў аб падзенні дрэў на праезныя часткі дарог у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Дзятлаўскім, Свіслацкім і Шчучынскім раёнах, а таксама ў Гародні.

У Дзятлаўскім раёне дрэва ўпала на прыватны жылы дом: будынак не пашкоджаны, людзі не пацярпелі.

Парывамі ветру таксама пашкоджаны дахі двух прыватных жылых дамоў і аднаго з сельгаспрадпрыемстваў у Ваўкавыскім раёне.

«Для ліквідацыі наступстваў непагадзі на Гарадзеншчыне было задзейнічана 20 адзінак тэхнікі МНС і 54 выратавальнікі», — паведамляе МНС.

Таксама ратавальнікі па тры разы выязджалі на распілоўку і ўборку дрэў у Берасцейскай вобласці і ў Менску. Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма.

Апошнія навіны